Мэта: выхоўваць любоў і павагу да Радзімы, пачуццё гонару за свой народ.
Абсталяванне: табліца з тэмамі і «коштам» пытанняў.
Ход гульні
Вучні дзеляцца на каманды. Кожная каманда выбірае сабе назву і вызначае капітана. На дошцы размяшчаецца табліца з тэмамі і «коштам» пытанняў. Каманды па чарзе выбіраюць сабе пытанне. Калі адказ правільны, каманда атрымлівае адпаведную колькасць балаў, калі памылковы – балы не залічваюцца.
1.Расліны |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
2.Звяры |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
3.Птушкі |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
4.Славутыя людзі Беларусі |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
5.Гарады |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
6.Беларусь у лічбах і датах |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
Расліны
10 балаў. Урадзіўся ён высокі, шаўкавісты, сінявокі. Апранае нас здавён… Здагадайцеся, хто ён? (Лён)
20 балаў. Якую агародніну называюць у Беларусі другім хлебам? (Бульбу)
30 балаў. Як называецца расліна беларускіх балот, якая корміцца насякомымі? (Расянка)
40 балаў. Якую кветку Максім Багдановіч называе «цвятком Радзімы» у сваім вершы «Слуцкія ткачыхі»? (Васілёк)
2
50 балаў. Каштоўная кармавая расліна Беларусі, зялёнае ўгнаенне і выдатны меданос. (Рапс)
Звяры
10 балаў. Упрыгажэнне Пушчы і сімвал беларускіх лясоў. У дзень яму неабходна да 20-<st1:metricconverter productid="30 кг" w:st="on">30 кг</st1:metricconverter> ежы і да 10 вёдзер вады. (Зубр)
20 балаў. Зубы ў яго растуць усё жыццё, таму што ён іх сточвае аб цвёрдыя пароды дрэў. У Бабруйску гэтай жывёле пастаўлены помнік. (Бабёр)
30 балаў. У якой жывёлы рогі падобны на саху? (Лось)
40 балаў. Нягледзячы на свае памеры, ён хутка бегае, спрытна лазіць па дрэвах. След гэтага звера падобны на след чалавека. Хто гэта? (Мядзведзь)
50 балаў. Якую жывёлу можна ўбачыць не гербе горада Гомеля? (Рысь)
Птушкі
10 балаў. Якая птушка з’яўляецца сімвалам Беларусі? (Бусел)
20 балаў. Самая маленькая птушка Беларусі. (Каралёк)
30 балаў. Адзіныя птушкі нашых лясоў, якія могуць перамяшчацца па ствалах дрэў уніз галавой. (Попаўзень)
40 балаў. Гэту птушку ў Японіі называюць «цуру» і вераць, што калі скласці з паперы тысячу такіх птушачак, то здзейсніцца самае запаветнае жаданне. Як называюць гэту птушку ў Беларусі? (Журавель)
50 балаў. Якая птушка лічыцца ворагам каларадскага жука? (Шэрая курапатка)
Славутыя людзі Беларусі
10 балаў. Пачынальнік кнігадрукавання сярод усходніх славян. (Францыск Скарына)
20 балаў. Полацкая князёўна-пакутніца, якая мела тры імёны. (Рагнеда)
30 балаў. Яны абодва нарадзіліся ў <st1:metricconverter productid="1882 г" w:st="on">1882 г</st1:metricconverter>. Абодва любілі родны край, сваю Айчыну і мову, свой народ. Абодва пакінулі творы, якія вучаць нас любіць сваю Радзіму. (Якуб Колас і Янка Купала)
40 балаў. Князёўна-манашка, якая прысвяціла сваё жыццё Богу і бедным людзям. Па яе заказе майстар Лазар Богша зрабіў крыж, які, па паданні, хворым вяртаў здароўе, знясіленым – надзею на лепшае жыццё. (Ефрасіння Полацкая)
50 балаў. Хто з беларускіх дзеячаў і паэтаў падпісваў свае кнігі псеўданімам Мацей Бурачок? Менавіта яму належаць словы: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!». (Францішак Багушэвіч)
3
Гарады
10 балаў. Які малады горад Беларусі вядомы сваімі залежамі калійнай солі? (Салігорск)
20 балаў. Самы старажытны беларускі горад. Упершыню ён узгадваецца на старонках летапісу «Аповесць мінулых гадоў». (Полацк)
30 балаў. Назва якога горада звязана з паданнем пра разбойніка Машэку? (Магілёў)
40 балаў. У якім горадзе вырабляюць магутныя самазвалы, што перавозяць шматтонныя грузы? (Жодзіна)
50 балаў. У якім горадзе знаходзіцца знак «Нулявы кіламетр»—пачатковы пункт адліку дарожных адлегласцей Беларусі? (Мінск)
Беларусь у лічбах і датах
10 балаў. На колькі абласцей падзелена Беларусь? (6)
20 балаў. Колькі краін мяжуюць з Беларуссю? (5)
30 балаў. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна? (22 чэрвеня 1941г.)
40 балаў. Калі святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь? (3 ліпеня)
50 балаў. У якім стагоддзі выйшла ў свет першая друкаваная кніга, выдадзеная Ф. Скарынам? (XVI ст.)