Інфармацыя аб дзейнасці
папячыцельскага савета
ўстановы адукацыі
за 2020/2021 навучальны год
Папячыцельскі савет ва ўстанове адукацыі быў створаны ў 2014 годзе (пратакол бацькоўскага сходу ад 02.09.2014 года № 1) з мэтай аказання садзеяння ў забеспячэнні дзейнасці і развіцця ўстановы адукацыі, для рашэння фінансавых, матэрыяльна - тэхнічных пытанняў, якія садзейнічаюць арганізацыі адукацыйнага працэсу і фінансава - гаспадарчай дзейнасці, абароне правоў і інтарэсаў усіх удзельнікаў адукацыйнага перацэсу.
Прававой асновай стварэння і дзейнасці папячыцельскага савета з’яўляюцца: Кодэкс Рэспублікі Беларусь, Палажэнне аб папячыцельскім савеце, акты заканадаўства, статут установы адукацыі.
Старшыня абраны на агульнабацькоўскім сходзе (пратакол №1 ад 26.08.2019).
Папячыцельскі савет у 2020/2021 навучальным годзе прымаў удзел у арганізацыі адукацыйнага працэсу, умацаванні матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.
Прыярытэтнымі накірункамі работы папячыцельскага савета з’яўляюцца:
садзейнічанне ўмацаванню матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, добраўпарадкаванню яе тэрыторыі;
садзейнічанне арганізацыі конкурсаў, спаборніцтваў, экскурсійных паездак.
Для інфармавання законных прадстаўнікоў аб дзейнасці папячыцельскага савета ў наяўнасці стэнд «Папячыцельскі савет інфармуе», рубрыка «Папячыцельскі савет» на сайце ўстановы адукацыі, дзе размяшчаецца актуальная інфармацыя аб дзейнасці папячыцельскага савета, інфармацыя аб размеркаванні сродкаў папячыцельскага савета, нумар разліковага рахунку, інфармацыя аб размеркаванні функцый бацькоўскага і папячыцельскага саветаў.
Папячыцельскі савет працаваў на падставе перспектыўнага плана работы на 2020 – 2023 гг., зацверджанага на пасяджэнні агульнага сходу папячыцельскага савета ад 26.08.2020, узгодненага са старшыней бацькоўскага сходу і дырэктарам школы і плана работы папячыцельскага савета на 2020/2021 навуучальны год, зацверджанага на пасяджэнні агульнага сходу папячыцельскага савета ад 26.08.2020 года і ўзгодненага старшынёй бацькоўскага сходу і дырэктарам школы.
У верасні 2020/2021 навучальнага года адбылося пасяджэнне агульнага сходу папячыцельскага савета, на якім была абрана ініцыятыўная група папячыцельскага савета. Члены ініцыятыўнай групы разглядаюць пытанні аб размеркаванні сродкаў папячыцельскага савета .
З верасня 2020 па май 2021 адбылося 3 схода папячыцельскага савета:
сход №1 (пратакол ад 26.08.2020 №1):
- Выбары сакратара папячыцельскага савета
- Аб дзейнасці папячыцельскага савета за 2019/2020 навучальны год. Справаздача аб расходаванні пазабюджэтных сродкаў школы, сфарміраваных з дабравольных узносаў.
- Зацвярджэнне плана работы папячыцельскага савета на 2020/2021 навучальны год.
- Аб вызначэнні накірункаў, форм, памераў і парадку размеркавання грашовых сродкаў папячыцельскага савета на 2020/2021 навучальны год.
- Аб стварэнні ініцыятыўнай групы па размеркаванні грашовых сродкаў папячыцельскага савета.
- Аб змяненні саставу папячыцельскага савета.
Сход №2 (пратакол ад 30.12.2020 № 8 ):
- Справаздача аб фінансава - гаспадарчай дзейнасці папячыцельскага савета за І паўгоддзе 2020/2021 навучальнага года.
- Аб арганізацыі і правядзенні сацыяльна - культурных мерапрыемстваў у ІІ паўгоддзі 2020/2021 навучальнага года, акцыі па збору другаснай сыравіны.
Сход №3 ( пратакол ад 26.03.2021 № 12)
- Аб фінансавай падтрымцы мерапрыемстваў школы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі ўстановы адукацыі.
- Аб падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага навучальнага года.
За 2020/2021 навучальны год адбылося 16 пасяджэнняў ініцыятыўнай групы па размеркаванні грашовых сродкаў.
Пратаколы пасяджэнняў папячыцельскага савета зарэгістрыраваны ў журнале рэгістрацыі пратаколаў папячыцельскага савета, прашытым, пранумараваным і замацаваным пячаткай і подпісам дырэктара школы.
Прыход і расход грашовых сродкаў, прыход матэрыяльных каштоўнасцей фіксуецца ў журнале прыхода і расходавання грашовых сродкаў, прашытым, пранумараваным і замацаваным пячаткай і подпісам дырэктара школы.
За 2020/2021 навучальны года на рахунак папячыцельскага савета паступіла 2 793.00 бел. рубля. Расходавана 2 777.34 бел. рублёў. Грашовыя сродкі былі пералічаны на дыягнастычнае тэсціраванне, вакцынацыю, тэхнічнае абслугоўванне фільтра вады, набыццё люмінісцэнтных лямп, падарункі на святы, будаўнічыя матэрыялы і камп’ютарную тэхніку.
Дзейнасць папячыцельскага савета дазваляе ў нязначнай ступені палепшыць матэрыяльную базу ўстановы адукацыі, прыцягнуць дадатковыя рэсурсы для забеспячэння дзейнасці і развіцця ўстановы адукацыі, палепшыць умовы навучання і выхавання вучняў.