Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

История школы

Дата: 22 сентября 2020 в 15:02, Обновлено 8 июля 2022 в 13:45

У 1864 годзе ў Сямёнавічах была адкрыта народная школа, якая працавала на сродкі мясцовага насельніцтва і дзяржаўнай казны. У 1886/1887 годзе ў школе навучалася 58 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. Настаўніцай была Феліцыя Мажэйка.  

 25 студзеня 1925 года распараджэннем Уздзенскага райвыканкама было прынята  рашэнне аб ліквідацыі бязграматнасці ў раёне. У Сямёнавічах была адкрыта школа сялянскай моладзі па ліквідацыі бязграматнасці.  Вялікую работу праводзілі мясцовыя камсамольцы. Яны не толькі вучылі мясцовых жыхароў грамаце, але і ўдзельнічалі ў нарыхтоўцы дроў для школы, праводзілі суботнікі па рамонту і добраўпарадкаванню тэрыторыі.

У 30 – ыя гады школа атрымала статус сямігадовай. З 1949 па 1955 гады педагагічны калектыў узначаліў Сініцкі Антон Іосіфавіч, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам атрада імя Б Хмяльніцкага брыгады імя Варашылава. У 1953 школа стала сярэдняй.

У 1957 годзе ў школу прыйшлі настаўнікі і вучні Кухціцкай сямігадовай школы, якую закрылі. Памяшканняў не хапала, таму ўрокі праводзіліся ў 3 – ох асобных будынках, якія размяшчаліся ў розных месцах вёскі. 

Будынак сенняшняй школы быў узведзены ў 1956 годзе. У тым далёкім вучэбным годзе школа прыняла 228 вучняў. Педагагічны калектыў – 21 настаўнік.

За 59 гадоў са сцен школы выйшла больш за 1000 выпускнікоў, з іх 21 з залатым медалём, 6 – з сярэбраным. Аб дзейнасці ўстановы адукацыі, у першую чаргу, мяркуюць па яе выпускніках. Веды і навыкі, атрыманыя ў школе, дазваляюць выпускнікам стаць спецыялістамі, якія патрэбны на вытворчасці, паспяховымі ў жыцці, зрабіць прафесійную кар’еру і быць карыснымі грамадству. У нашай школе вучыліся Герой Сацыялістычнай Працы Канстанцін Васільевіч Шавель, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі  СССР Анатолій Іванавіч Астапчык, кандыдат хімічных навук Анатолій Уладзіміравіч Нісцюк.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.