Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Анализ работы

Дата: 8 сентября 2020 в 11:08, Обновлено 9 июня 2022 в 16:17

Аналіз работы

савета ўстановы адукацыі

за 2020/2021 навучальны год

 і задачах на 20212022 навучальны год

У 2020/2021 навучальным годзе ў савет установы адукацыі ўваходзіла 12 чалавек: прадстаўнікі вучняў і іх законныя прадстаўнікі, прадстаўнікі педагагічнага калектыву і прадстаўнікі мясцовых і распарадчых органаў. Колькасны склад быў сфарміраваны ў прапорцыі, вызначанай палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 18.07.2011 №84 і ў адпаведнасці са Статутам установы адукацыі.

Склад савета ўстановы адукацыі быў зацверджаны загадам дырэктара школы ад 31.08.2019 № 184. Тэрмін паўнамоцтва савета 1 год.

Дзейнасць савета здзяйснялася ў адпаведнасці з планам работы, прынятым на пасяджэнні савета ўстановы адукацыі 01.09.2020, пратакол №1 і зацверджаным дырэктарам установы адукацыі 01.09.2020.

Змест плана работы вызначаўся актуальнымі задачамі, якія стаць перад установай адукацыі. Прыярытэтнымі з іх былі:

вызначэнне накірункаў развіцця ўстановы адукацыі;

садзейнічанне стварэнню ва ўстанове адукацыі аптымальных умоў і форм арганізацыі адукацыйнага працэсу;

кантроль за захаваннем і ўмацаваннем здароўя вучняў.

Савет здзяйсняў сваю дзейнасць у выглядзе пасяджэнняў. За мінулы перыяд было праведзена 4 пасяджэнні ў адпаведнасці з планам работы. На пасяджэннях разглядаліся пытанні, аднесеныя да кампетэнцыі дадзенага савета, і  якія патрабавалі рашэнняў.

Перад правядзеннем пасяджэнняў савета члены вывучалі работу па пытаннях парадку дня пасяджэнняў. 

Наведванне сямей па месцы жыхарства, прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі дзяцей на іх, прафілактыка дарожна - транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, аказанне дапамогі ва ўмацаванні матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановы адукацыі – канткрэтная дапамога ААА «Новае жыццё» (член савета Кароль В.В.), Уздзенскага сельскага Савета (старшыня Дубовік Л.В.).

Законным прадстаўніком Бяловай С.Я.  аказвалася дапамога прафілактычнага накірунку сямейнай неблаганадзейнасці, прыцягненні сродкаў для развіцця матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

Коржаль Дзіяна, вучаніца 9 класа, аказвала пастаянную дапамогу ў правядзенні дынамічных перапынкаў, была арганізатарам гульняў на свежым паветры для вучняў групы падоўжанага дня, актыўнай удзельніцай усіх выхаваўчых мерапрыемстваў.

На пасяджэнні запрашаліся асобы, якія былі зацікаўлены ў вырашэнні пытанняў.

У новым навучальным годзе неабходна новаму саставу савета ўстановы адукацыі актывізаваць работу па прыцягненні матэрыяльных сродкаў для развіцця матэрыяльна - тэхнічнай базы праз аказанне ўстановай адукацыі платных адукацыйных паслуг, праз выкананне паказчыкаў  па збору другсыравіны.  Удзяліць увагу арганізацыі гарачага школьнага харчавання, актывізацыі дзейнасці педагогаў па ўдзелу ў абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемствах.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.